24 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём складзе + 19..+25°C.
У Мінску пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай + 9..+12°C, днём + 20..+22°C, увечары +14..+17°C.





