Брытанскі прынц Гары і і яго жонка Меган Маркл, якія жывуць цяпер у Лос-Анджэлесе, звярнуліся ў суд на папарацы, якія зрабілі з дапамогай дронаў фатаграфіі іх 14-месячнага сына, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Некаторыя папарацы і СМІ запускалі беспілотнікі ўсяго за 20 футаў (6 метраў) над домам тры разы на дзень, каб атрымаць фатаграфіі мужа і жонкі і іх маленькага сына ў іх прыватным доме», - гаворыцца ў пазове.

Меган Маркл і прынц Гары адзначылі, што папарацы таксама спрабавалі зрабіць фатаграфіі з дапамогай верталёта, пралятаючы над заднім дваром іх дома. Акрамя таго, яны зрабілі дзіркі ў агароджы, каб назіраць за сям'ёй.

Герцаг і герцагіня Сасекскія звярнуліся ў суд, як толькі даведаліся, што фатаграфіі іх сына Арчы сталі прадметам куплі-продажу. Адказнікамі па пазове выступаюць «неўстаноўленыя асобы». Муж і жонка патрабуюць, каб яны вярнулі ўсе незаконна зробленыя здымкі і ўстрымаліся ад парушэння недатыкальнасці прыватнага жыцця.

Прынц Гары і Меган Маркл у студзені абвясцілі пра планы здабыць фінансавую незалежнасць, адмовіцца ад каралеўскіх паўнамоцтваў і размеркаваць свой час паміж Вялікабрытаніяй і Паўночнай Амерыкай. З вясны яны перасталі называцца Яго і Яе Каралеўская Высокасць і атрымліваць дзяржаўныя сродкі на афіцыйныя мерапрыемствы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?