Лукашэнка сёння наведае 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы, паведамляе БелТА
Кіраўніку дзяржавы раскажуць пра брыгаду, ён азнаёміцца з узорамі ўзбраення, рыштунку і формай адзення падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, наведае музей гісторыі і баявой славы брыгады, пасля чаго сустрэнецца з воінскім калектывам.
Падчас рабочай паездкі Лукашэнка таксама плануе наведаць басейн «Аквамарын» і азнаёміцца з перспектывамі будаўніцтва ў вобласці аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры.





