«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон працягваюць сачыць за футбольным першынствам.
Вазьміце гульню «Гарадзея» — «Белшына». Здавалася, што цікавага магло б адбыцца ў матчы з такой афішай?! Гульня і рухалася па панылым сцэнары да дададзенага арбітрам часу, а потым пачалося такое…
На 95-й хвіліне «Гарадзея» забівае з пенальці, але ўся спёка была толькі наперадзе. На восьмай дададзенай хвіліне пасля падачы з вуглавога Леанід Ковель лік зраўняў і нібыта захаваў для сваёй каманды такі важны турнірны бал. Але «цукровыя» не змірыліся з такім раскладам і змаглі вырваць такую важную перамогу.
Проста паглядзіце агляд гульні, але раім зрабіць гук цішэйшым, бо каментатар быў вельмі эмацыйным.
Астатнія матчы таксама парадавалі нечаканымі вынікамі. «Слуцк» першай з 2013 года хатняй перамогай над «Іслаччу» нарэшце перарваў ганебную серыю без перамог. Непрыемная серыя скончылася і ў «Мінска», які ў дэрбі адолеў «Энергетык-БДУ», які разбіраюць на запчасткі.
БАТЭ ў Брэсце на класе абгуляў «Рух» і дагнаў «Шахцёр», які падзяліў балы з «Нёманам». Гарадзенцы былі ўпэўненыя ў сабе і цалкам перагулялі супернікаў. Але ўпэўненых дзеянняў у абароне і шаснаццаці ўдараў па браме (для параўнання, салігорцы нанеслі толькі чатыры) не хапіла для перамогі.
Вось усе вынікі матчаў мінулага тура:
- «Слуцк» — «Іслач» 2:1 (50, Каанда; 53, Гафар — 15, Біток)
- «Гарадзея» — «Белшына» 2:1 (90+5, Ёксімавіч; 90+9, Сайчыч — 90+8, Ковель)
- «Віцебск» — «Смалявічы» 1:0 (56, Нікалаеску (п))
- «Рух» — БАТЭ 0:3 (6, Насціч; 20, Няхайчык; 44, Скавыш)
- «Мінск» — «Энергетык-БДУ» 2:1 (45, Ал. Васільеў (п); 52, Залескі — 35, Юдчыц (п))
- «Нёман» — «Шахцёр» 0:0
- «Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Мінск» 0:0
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
А зараз пераходзім да падзей наступнага тура.
«Рух» — «Славія»
- 24.07, 18:00. ДАСК «Брэсцкі».
- Каэфіцыенты: «Рух» (перамога) — 1.98; нічыя — 3.80; «Славія» (перамога) — 3.95.
Складаны для прагназавання матч. Берасцейцы і мазырчукі знаходзяцца побач у турнірнай табліцы, а адзіны іх матч у гісторыі скончыўся нулявой нічыёй.
«Славія» мінулы тур прапускала праз каранцін брэсцкага «Дынама», імаверна, гэты час каманда правяла ў пошуках слабых бакоў свайго суперніка.
Прагноз «НН»: нічыя.
«Віцебск» — «Слуцк»
- 24.07, 20:00. ЦСК ФК «Віцебск».
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 1.80; нічыя — 4.00; «Слуцк» (перамога) — 4.65.
«Віцебск» прайграў толькі адну хатнюю гульню з дзевяці ў гэтым чэмпіянаце. І ў апошніх 11 матчах у каманды Ясінскага таксама толькі адна параза, але і перамог не так шмат.
«Слуцк» прайграў пяць апошніх выязных матчаў. Магчыма, доўгачаканая перамога дадасць камандзе новых сіл, але паўтарэнне веснавога цуду, шчыра кажучы, малаімаверна.
Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».
«Іслач» — «Дынама-Брэст»
- 25.07, 16:30. Мінск, стадыён «Трактар».
- Каэфіцыенты: «Іслач» (перамога) — 3.17; нічыя — 3.75; «Дынама» (перамога) — 2.28.
Чэмпіёны нарэшце ачунялі і едуць у госці да «Іслачы». У каманды з мінскага раёна зноў серыя з трох параз, але вясной яна не працягнулася даўжэй. А цяпер існуе вялікая імавернасць працягу падзення.
Летась пры канцы чэмпіянату «Іслач» не дала «Дынама» сябе абгуляць і крыху зацягнула чэмпіёнскую інтрыгу. Ці атрымаецца тое ж самае ў «ваўкоў» і на гэты раз?
10.11.2019. Гульня «Іслач» — «Дынама-Брэст». Фота Надзеі Бужан.
Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.
«Белшына» — «Нёман»
- 25.07, 18:30. Бабруйск, стадыён «Спартак».
- Каэфіцыенты: «Белшына» (перамога) — 4.85; нічыя — 3.75; «Нёман» (перамога) — 1.83.
Каманда-адкрыццё гэтага чэмпіянату адпраўляецца ў Бабруйск. Пакуль па страчаных балах «Нёман» ідзе нароўні з БАТЭ і «Шахцёрам», і гульня з аўтсайдарам — добрая нагода працягнуць лідарскі курс і ўпершыню за шэсць год выйграць у «Белшыны» ў гасцях.
Спадзяёмся, драма бабруйчан у мінулым туры ніяк не адаб'ецца на гульні каманды і «Белшына» зможа працягнуць змаганне за выжыванне.
Прагноз «НН»: «Нёман» пераможа.
«Дынама-Мінск» — «Гарадзея»
- 25.07, 20:30. Мінск, стадыён «Дынама».
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 1.38; нічыя — 5.30; «Гарадзея» (перамога) — 9.15.
«Гарадзея», дзякуючы доўгачаканай перамозе, змагла крыху адарвацца ад зоны вылету, а ў мінскага «Дынама» не атрымалася наблізіцца да п'едэсталу: толькі нічыя ў Жодзіне.
Фота: ФК «Дынама-Мінск».
Мяркуем, што па выніках сезона абедзве каманды захочуць забыць яго як страшны сон. Але яшчэ ёсць 12 тураў, каб становішча выправіць.
Прагноз «НН»: «Дынама» пераможа.
«Энергетык-БДУ» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 26.07, 16:00. Маладзечна, гарадскі стадыён.
- Каэфіцыенты: «Энергетык» (перамога) — 2.93; нічыя — 3.55; «Тарпеда» (перамога) — 2.52.
Аматары футбола ў Маладзечне з пераездам «Энергетыка» ў іх горад відавочна толькі выйгралі. То «студэнты» выйграюць у каманды-чэмпіёна, то выдадуць трылер з лікам 3:3 супраць «Віцебска», то дэкласуюць «Славію» з лікам 5:0, але ў апошнім матчы яны самі трапілі пад каток «Руху» і прайгралі 1:8.
«Тарпеда» гуляе таксама нестабільна апошнім часам: усяго адна перамога ў апошніх сямі турах. Яшчэ парачка такіх няўдач — і замест найвышэйшых радкоў у табліцы жодзінцы апынуцца ў другой яе палове. Таму Пунтусу трэба карыстацца кадравымі і турнірнымі праблемамі сваіх будучых супернікаў.
Прагноз «НН»: «Тарпеда» пераможа.
БАТЭ — «Мінск»
- 26.07, 18:00. «Барысаў-Арэна».
- Каэфіцыенты: БАТЭ (перамога) — 1.39; нічыя — 3.55; «Мінск» (перамога) — 9.00.
З БАТЭ пасля перамогі ў Брэсце крыху спаў ціск. Ці падобна гэта да пачатку новай пераможнай серыі, як у першым крузе, пакуль няясна, але гульня з «Мінскам» добрая для гэтага нагода.
Тым больш што «Мінск» апошні раз перамагаў у Барысаве ажно 10 год таму.
Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.
«Шахцёр» — «Смалявічы»
- 26.07, 20:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік».
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.14; нічыя — 10.25; «Смалявічы» (перамога) — 21.00.
У «Смалявічаў» у Віцебску не атрымалася паўтарыць такі трук, які яны правярнулі ў матчы з «Іслаччу». Дзёрзкая каманда саступіла, але мінімальна і толькі «дзякуючы» пенальці.
Цяпер у іх вельмі сур'ёзны іспыт — сустрэча з лідарам, які нічога не паказаў у Гродне і, імаверна, будзе вельмі злы.
Магчыма, перамагчы ў Гродне «гарнякам» не даў моцны дождж. Фота: ФК «Шахцёр».
Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.
У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!





