Фота Надзеі Бужан
У суботу, 25 ліпеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, піша pogoda.by.
Ноччу + 8..+14°С, максімальная — днём + 20..+26°С, у паўднёвых раёнах + 27..+ 29°С.
У нядзелю, 26 ліпеня, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман.
Ноччу +10..+17°С, днём + 21..+27°С, па паўднёвым усходзе да + 29°С.
У панядзелак, 27 ліпеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Ноччу +11..+ 18°С, днём ад + 21°С па паўночным захадзе да + 31°С па паўднёвым усходзе.





