Масавая вакцынацыя ад каранавіруса ў Расіі можа стартаваць толькі ў пачатку наступнага года. Такія тэрміны назвала крыніца «Інтэрфакса» ва ўрадзе краіны.
Як вызначылі ў Кабінеце міністраў, вакцына стане даступная для ўсіх катэгорый насельніцтва без абмежаванняў толькі ў студзені-лютым 2021 года. Перспектыўнымі ўзорамі з'яўляюцца распрацоўкі, якія вядуцца ў інстытуце імя Гамалеі, адзначыў суразмоўца агенцтва. Згодна з аптымістычным сцэнаром, яна будзе зарэгістраваная ў пачатку жніўня.
Першымі вакцыну атрымаюць людзі, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, перш за ўсё медыцынскія работнікі, распавёў у чацвер, 23 ліпеня кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Паведамлялася таксама, што на трэцім этапе даследавання вакцыны ад каранавіруса плануецца вакцынаваць не менш за 1600 добраахвотнікаў.





