Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння, піша БелТА.
Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Вадзім Дзенісенка далажыў кіраўніку дзяржавы пра арганізацыйна-штатную структуру і асноўныя задачы брыгады, затым кіраўнік краіны азнаёміўся з узорамі ўзбраення, рыштунку і формай адзення падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.
Аляксандру Лукашэнку таксама паказалі некалькі ўзораў агульнавайсковай формы. Ён пацікавіўся ў вайскоўцаў, наколькі яна зручная і зносаўстойлівая. Нараканняў салдаты і афіцэры не выказалі, адзначыўшы, што новая форма пашытая з тканіны, якая дыхае, добра носіцца, акрамя таго, ёсць узоры на любое надвор'е.
«Галоўнае, каб зручна было. Я памятаю тую форму (стары ўзор), асабліва летам, — гэта мукі грэшныя», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка агледзеў стралковае ўзбраенне, якое выкарыстоўваюць атрады спецыяльнага прызначэння: кулямёты, снайперскія вінтоўкі, аўтаматы, гранатамёты і ракетную ўстаноўку.





