Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі і ўзяў з сабой дзяцей. Пра гэта TUT.BY распавяла жонка экс-прэтэндэнта Вераніка Цапкала.

Тэлеканалу «Дождь» Вераніка Цапкала патлумачыла, што сям'я валодае інфармацыяй не толькі пра магчымы арышт Валерыя Цапкалы, але і верагоднае пазбаўленне сям'і бацькоўскіх правоў, таму было прынята тэрміновае рашэнне з'ехаць у Расію. 

Нагадаем, Валерый Цапкала быў першым, хто агучыў сваё жаданне балаціравацца ў прэзідэнты сярод альтэрнатыўных кандыдатаў. 

Падставай для адмовы ў рэгістрацыі Валерыя Цапкала кандыдатам у прэзідэнты стала недастатковая колькасць дакладных подпісаў — менш за 100 тысяч дакладных подпісаў (экс-кіраўнік ПВТ перадаў у ЦВК амаль 160 тысяч подпісаў, залічылі яму крыху больш за 78 тысяч подпісаў). Акрамя таго, праверка ЦВК паказала, што жонка Валерыя Цапкала не ўказала, што ў яе ва ўласнасці ёсць акцыі Прыёрбанка. У ЦВК гэта назвалі «істотнай неадпаведнасцю» патрабаванням да дакументаў кандыдата.

Валерый Цапкала падаў у Вярхоўны суд скаргу на рашэнне ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі. Вярхоўны суд пастанову Цэнтральнай выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі Цапкала кандыдатам у прэзідэнты суд вырашыў пакінуць без зменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0