president.gov.by
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры наведванні 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, піша БелТА.
«Калі мне давялося вызначацца, якія ўзброеныя сілы нам трэба, асабліва пасля 2010 года, я зразумеў, што трэба мець у запасе падрыхтаваных байцоў, часткі ва Узброеных сілах. На ўсялякі выпадак, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Непажадана, вядома, каб нам прыйшлося звяртацца да Узброеных сілаў. Але ўсякае можа быць. Прыкладам таму з'яўляюцца ЗША».
Беларускі кіраўнік нагадаў, што амерыканскаму прэзідэнту давялося ў некаторых штатах вывесці войска на вуліцу. «Тое, што адбываецца сёння ў ЗША, па-першае, у свеце ніхто не чакаў. Па-другое, гэта цяжкая катастрофа для ўсяго свету. Калі прэзідэнт ЗША вытрымае гэты ціск, гэта будзе добры знак і для нас. Таму што калі нахіліцца, а не дай бог, абрынецца гэтая імперыя, свету будзе несалодка», - лічыць ён.
Гаворачы пра воінскія часці ў Мар'інай Горцы і сталічным Уруччы, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што яны добра падрыхтаваныя, у тым ліку каб не дапусціць эскалацыі ўнутры краіны.
«Дзяржсакратар правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала «майданутых»), іх падцягнуць з боку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК (прыватныя вайсковыя кампаніі) ва ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах», - адзначыў Лукашэнка.
Ён дадаў, што так было ў цэлым шэрагу краін, уключаючы Лівію, Ірак, Сірыю. «Стала толькі горш. Гэта кіраваны хаос», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.





