Фота Вольгі Шукайла, Tut.by
Авіякампанія «Белавія» змяніла ўмовы пераафармлення білетаў з улікам адмены рэйсаў праз пандэмію.
З сённяшняга дня, 24 ліпеня, па 30 сакавіка 2021 года можна змяніць дату вылету або маршрут без дадатковых збораў з перыядам падарожжа да 31 снежня 2021 года.
Пры гэтым пасажыры могуць аднаразова змяніць дату палёту без дадатковых збораў у выпадках адмены рэйса і / або аднаразова змяніць маршрут без даплат у рамках адной прэміяльнай зоны праграмы «Белавія Лідар».
Змена кірунку падарожжа магчыма толькі ў выпадках адмены рэйса, калі змяненне маршруту адпавядае правілам абранага тарыфу.
У выпадку адмовы ад перавозкі праз афіцыйную забарону на ўезд / выезд неабходна да вылету рэйса праінфармаваць агента па месцы куплі білета або службу падтрымкі авіякампаніі пра неабходнасць анулявання месцаў на рэйсе. У гэтым выпадку пасажыр таксама зможа змяніць дату вылету альбо маршрут.
Абмяняць квіткі можна ў офісах продажаў або анлайн.





