Журналісты адшукалі ў вэб-архіве, што 7 сакавіка 2017 года у стужцы Ціханоўскага з'явіўся допіс жыхара Ялты Аляксандра Луцэнкі. Гэты чалавек паведаміў, што дзень таму да яго прыехалі сябры, і далучыў фотаздымак, на якім ён абдымае Аляксандра Даброва і Сяргея Ціханоўскага.
Сам Аляксандр Луцэнка родам з Днепрапятроўскай вобласці Украіны, але пасля 2014 года перабраўся ў Крым.
Скрыншот допісу Аляксандра Луцэнкі
Іншы чалавек на фотаздымку — Аляксандар Даброў, ён таксама ўраджэнец Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Жыў у Маскве, у 2018 годзе пераехаў у Крым на пастаяннае месца жыхарства.
У акаўнце Аляксандра Даброва ў фэйсбуку выяўлены чэкін, зроблены 4 сакавіка 2017 года ў аэрапорце Сімферопаля.
На наступны дзень у сваім акаўнце ў фэйсбуку Даброў напісаў пост, у якім выклаў сваё сэлфі разам з Ціханоўскім у аўтобусе. Сістэма геалакацыі пазначыла ў гэтым допісе сяло Карач Сімферопальскага раёна.
Скрыншот допісу з сэлфі Аляксандра Даброва і Сяргея Ціханоўскага.





