У Наваполацку, вотчыне Наталлі Качанавай, Ціханоўскую віталі тысячы людзей.
Віцебск таксама сустрэне кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Сустрэча распачнецца а 19-й. Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў — у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі.
Віцебск — радзіма палітвязня Севярынца і горад, які першы прыняў удар каранавіруса, таму ў людзей там ёсць асаблівыя падставы выйсці на сустрэчу.
Шматтысячныя мітынгі віталі Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкала ўчора ў Барысаве, сёння — у Глыбокім і нават у вотчыне Наталлі Качанавай, у Наваполацку.





