Супрацоўнікі пракуратуры не праводзяць работу па пазбаўленні Веранікі Цапкала бацькоўскіх правоў, паведамляе ведамства.
Фота Надзеі Бужан.
— Сёння шэраг інтэрнэт-рэсурсаў апублікавалі інфармацыю, атрыманую ад экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Валерыя Цапкалы і яго жонкі, пра нібыта пракурорскую работу, якая праводзіцца, па пазбаўленні Веранікі Цапкала бацькоўскіх правоў, — адзначылі ў пракуратуры.
Там падкрэслілі, што прадстаўнікі пракуратуры школу, дзе вучацца дзеці Цапкалаў, не наведвалі і ніякіх дзеянняў, накіраваных на пазбаўленне Валерыя або Веранікі Цапкалаў бацькоўскіх правоў, органы пракуратуры не рабілі праз адсутнасць падстаў.
Нагадаем, 24 ліпеня стала вядома, што экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала разам з дзецьмі з'ехаў з Беларусі. Цапкала адзначыў, што яго сябры ў праваахоўных органах папярэдзілі, што рыхтуецца яго арышт, а да яго дзяцей у школу прыйшлі прадстаўнікі пракуратуры і прасілі настаўнікаў напісаць заявы.
Валерый Цапкала з дзецьмі з'ехаў з Беларусі
Валерый Цапкала: Калі ў Беларусі будзе горача, я прыеду раней за 9 жніўня





