Каб прыцягнуць у Беларусь турыстаў, патрэбныя яркія падзеі. Такое меркаванне выказаў у праграме «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё Мінск» супрацоўнік БТ Андрэй Крывашэеў.

— У першую чаргу гэта спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, — сказаў Крывашэеў. — Думаю, што калі б былі адкрытыя межы, то «Славянскі базар», напрыклад, пабіў бы ўсе рэкорды наведвання.

Але паколькі межы сёлета зачыненыя, замежныя паездкі даводзіцца адкладаць. Ды і планаваць адпачынак жыхарам многіх дзяржаў прыходзіцца ў межах роднай краіны.

— Калі ў нашу краіну прыедзе мільён турыстаў, дзе будзем адпачываць мы самі? Услед за прэзідэнтам я запрашаю вас падтрымаць айчынны турызм і сёлета адпачыць у найпрыгажэйшых кутках Беларусі, — адзначыў Крывашэеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0