П'яны 22-гадовы магілёвец учыніў дэбош у прадуктовай краме, паведамляе МУС Беларусі. Хлопец набраў пляшак са спіртным, а потым па незразумелых прычынах пачаў кідацца імі і спрабаваць ударыць іншых наведвальнікаў.
Момант трапіў на камеру відэаназірання.
Гандлёвы аб'ект страціў чатыры пляшкі піва і бутэльку шампанскага. Пры затрыманні хуліган супраціўляўся.
Завялі крымінальную справу за хуліганства.





