У Оршы каля Кургана Несмяротнасці ў Парку герояў а 12-й пачаўся пікет Святланы Ціханоўскай. Як перадае карэспандэнт НН, бліжэй да 12-й сабралася некалькі соцень, але колькасць прысутных да тысячы не дацягвае. Людзі ахвотна фатаграфуюцца ля банера ў падтрымку каманды кандыдаткі. 

Фота Арцёма Гарбацэвіча. 

Фота Арцёма Гарбацэвіча. 

Побач з месцам пікета — мясцовы міні-рынак, прадаўцы масава закрываюць ралеты, каб далучыцца да мітынгу, і заклікаюць сваіх пакупнікоў таксама рушыць за імі.

Як і ўчора ў Наваполацку, сёння ў Оршы на шляху да месца пікета стаіць машына зялёнбудаўцаў. Праўда, самі работнікі нічым пры гэтым не занятыя, перадае наш журналіст. 

На пікеце па стане на 12.10 ужо каля тысячы людзей. 

Відэа з месца падзеі, вылучаная пляцоўка вельмі нязручная, ацаніць колькасць прысутных немагчыма фізічна.

Тут можна паглядзець стрым з пікета ў Оршы: 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0