Увечары 25 ліпеня ад Covid-19 памёр доктар нацыянальнай каманды ў футболе Антон (Ашот) Худаеў, у яго спынілася сэрца. Пра гэта паведаміла Украінская асацыяцыя футбола ў сваім фэйсбуку.

Худаеву было 48 гадоў. Ён заразіўся на Covid-19 і вірус пашкодзіў 70% яго лёгкіх. Дактары змагаліся за жыццё Худаева, ён знаходзіўся пад апаратам ШВЛ, але не змог перамагчы хваробу.

Больш за 20 гадоў Худаеў быў доктарам харкаўскага «Металіста», у зборнай — з 2016 года (таксама працаваў у галоўнай камандзе ў 2010 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0