Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміў актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка, што выйшаў раніцай у суботу, 25 ліпеня, з Акрэсціна пасля 15 сутак арышту, піша Радыё Свабода.

Нібыта праз яго Павел Севярынец перадаў, калі яго вызваляць: хутчэй за ўсё, 21 жніўня а 16-й гадзіне.

Некалькі дзён Паліенка сядзеў у карцары побач з карцарам, дзе знаходзіўся Павел Севярынец. Яны перагаворваліся праз сьцяну, распавёў Свабодзе Паліенка.

«Павал трымаецца, перадаваў усім прывітаньне і словы «Жыве Беларусь». Сказаў, што вызваліць яго мусяць 21 жніўня а 16-й гадзіне. Пра сябе перадаваў, што пачуваецца нармальна», — распавёў Паліенка.

Сваякі чакалі, што Паўла выпусцяць 22 ліпеня пасьля 45 сутак арышту. Раніцай 22 ліпеня жонка з ІЧУ маці Паўла Таццяне Севярынец па тэлефоне сказалі, што Паўла неўзабаве вызваляць. Некалькі дзясяткаў чалавек разам з жонкай Вольгай сабраліся а 16-й пад сценамі ізалятара, але Паўла так і не выпусцілі.

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0