Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр заявіў, што беларускі і расійскі бакі асэнсоўваюць, як далей дзейнічаць у сітуацыі з Белгазпрамбанкам. Сюжэт паказалі ў вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ, піша Tut.by

— Пасля пэўных дыскусій з уласнікам мы маглі б разам вызначыцца з далейшым лёсам банка, — так кіраўнік Нацбанка адказаў на пытанне журналісткі аб тым, якія перспектывы Белгазпрамбанка ў Беларусі пасля ўсяго таго, што здарылася.

Калаўр распавёў пра найбольш адчувальную рэакцыю расійскага боку.

- Найбольш адчувальная была рэакцыя на тое першае рашэнне, калі мы прапанавалі разам з уласнікам актуалізаваць склад праўлення. Гэта рашэнне праіснавала некалькі дзен, мы яго адмянілі. Увядзенне часовай адміністрацыі — гэта як вымушаная мера. Зараз бакі асэнсоўваюць, як далей дзейнічаць у дадзенай сітуацыі, мы чакаем ад расійскага боку прапаноў па актуалізацыі праўлення, — заявіў ён.

Нагадаем, затрыманні ў Белгазпрамбанку пачаліся 11 чэрвеня. З тых часоў у СІЗА КДБ знаходзяцца некаторыя былыя і цяперашнія топ-менеджары Белгазпрамбанка, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур, якія цесна супрацоўнічалі з банкам. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад выплаты падаткаў, махлярстве, дачы і атрыманні хабараў.

Амаль 20 гадоў Белгазпрамбанкам кіраваў Віктар Бабарыка, пакуль не абвясціў у маі аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. У чэрвені яго затрымалі па абвінавачванні ў арганізацыі супрацьпраўнай дзейнасці.

15 чэрвеня Нацыянальны банк увёў часовую адміністрацыю па кіраванні Белгазпрамбанкам. Яе кіраўніком стала Надзея Ермакова, якая да 2014 года кіравала Беларусбанкам і Нацбанкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0