Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У нядзелю — чацверты дзень паездак Трыумвірату ў складзе Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы па Беларусі.

Насамрэч, у мінулую нядзелю яны выступілі ў Дзяржынску і ў парку Дружбы народаў у Мінску, але рэальна тур стартаваў у чацвер з Барысава.

У пятніцу жанчыны з поспехам наведалі Глыбокае, Наваполацк і Віцебск. Учора — Оршу, Магілёў і Бабруйск. Паўсюль сустрэчы выклікаюць вялікі ажыятаж і энтузіязм.

Сёння жанчын чакаюць у Гомельскай вобласці.

Першым ідзе Жлобін. Там сустрэча запланавана а 11-й на пляцоўцы насупраць будынка былой бібліятэкі ў гарадскім парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі».

А 15-й сустрэча пачнецца ў Рэчыцы на плошчы перад капліцай Ефрасінні Полацкай

А 20-й у Гомелі. Тут сустрэчы пройдзе на пляцоўцы перад уваходам у філіял «Цэнтра інклюзіўнай культуры» Гарадскога цэнтра культуры» (вул. Юбілейная, 48).

На пікет Святланы Ціханоўскай у Бабруйску набіўся поўны стадыён ВІДЭА, ФОТА 

Мітынг Святланы Ціханоўскай прайшоў у Магілёве ФОТА, ВІДЭА

Святлана Ціханоўская ў Оршы выступала па-беларуску ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0