фота з фэйсбука

фота з фэйсбука

Цела трохгадовага Мусы, сына палітвязня Руслана Сулейманава, знайшлі ў выграбной яме побач з домам, на ім не было бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці, паведамляюць СМІ

Муса знік у вёсцы Строганаўка Сімферопальскага раёна 24 ліпеня. Увечары дзіця пайшло гуляць разам з сястрой, але ў нейкі момант дзяўчынка згубіла брата.

Зніклага двое сутак шукалі амаль дзве тысячы чалавек, у тым ліку, паліцэйскія, ратавальнікі, валанцёры пошукавага руху «Ліза Алерт» і мясцовыя добраахвотнікі.

Ягоны бацька Руслан Сулейманаў быў затрыманы ў сакавіку 2019 года, калі сілавікі правялі масавыя ператрусы ў дамах крымскіх татараў. У ФСБ РФ заявілі, што затрымалі 20 удзельнікаў арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр», якую ў Расіі лічаць тэрарыстычнай. Дзевяцярых затрыманых, у тым ліку Руслана Сулейманава, арыштавалі. Паведамляецца, што ён нядаўна быў у бальніцы СІЗА, бо дыягнаставаны парок сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0