Сустрэча з кандыдатам у прзідэнты Святланай Ціханоўскай у Рэчыцы праходзіць каля капліцы ў гонар Еўфрасінні Полацкай. 

У суседнім амфітэатры гучна грае музыка: там праводзіцца паці для 20 дзяцей.

На сустрэчу з Ціханоўскай у Рэчыцы сабралася каля 1000 чалавек. Пакуль гэта самы малалікі пікет за ўсё турнэ, якое пачалося з Віцебскай вобласці, працягнулася ў Магілёўскай. Сёння Ціханоўская аб'язджае Гомельшчыну.

У чаканні прадстаўнікоў штаба і Святланы Ціханоўскай на сцэне грае мясцовы гурт «Х'юмана Калайдэрс». Перад сцэнай сабралася некалькі сотняў чалавек. Гурт спявае «Перамен» Віктара Цоя. Людзі ахвотна падпяваюць «Перамен».

Вядучы са сцэны папярэджвае, што правакатараў лепш абыходзіць бокам. 

Тут таксама людзі розныя ўзросту: і моладзь, і сярэдняга веку і пенсіянеры.

Пачатак мітынга пакуль адкладваецца. Сказалі, што яшчэ 10 хвілін: «Затрымліваюцца не па сваёй віне», — кажуць арганізатары.

16:03

Урэшце яны з'явіліся на сцэне, хоць і з гадзінай спазнення. Усе іх вітаюць авацыяй, «Жыве Беларусь!» і «Верым, можам, пераможам!»

Ціханоўская выбачылася за спазненне. 

«Нас спыняюць, але мы рухаемся наперад», «Нам чыняць перашкоды, а мы рухаемся наперад, нас нішто не можа спыніць», — кажа яна.

Святлана пераказвае гісторыю Сяргея Ціханоўскага і чаму вырашыла сама балатавацца. Людзі перарываюць яе, гукаючы «Малайчына!».

«Быў момант, калі я страціла надзею і ледзь не здалася. Але калі я ўбачыла, як вы сталі ў чарзе, каб пакінуць подпіс за нікому не вядомую Ціханоўскую, калі вы самаарганізаваліся ў момант, калі я ўся пагрузілася ў [праблемы] мужа — я зразумела, што нельга здавацца… Вы — нашы героі, вы — наш штаб».

З натоўпа ёй паказалі на чалавека, якога заўважылі пад дахам бліжэйшай шматпавярхоўкі: глядзіце, маўляў, снайпер.

- Снайпер?.. Ну, не ведаю — кажа Святлана. — Напэўна, проста чалавек захацеў паглядзець, яму не хапіла месца … навошта нам снайпер, мы ж мірная краіна.

16:15

У Рэчыцы пачаўся моцны дождж. «Сябры, дзяліцеся парасонамі», — заклікае Святлана 

«Нягледзячы на перашкоды, мы аб'ядналіся дзеля сумленных справядлівых выбараў. Я калі стану прэзідэнтам, прызначу сумленныя выбары, каб прынялі ўдзел годныя кандыдаты».

Яна заклікае ўсіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі менавіта 9 жніўня.

16:35

Марыя Калеснікава пачала прамову па-беларуску. Яна паўтарыла збольшага тэзісы з Віцебска і Жлобіна. Яна заклікае не баяцца і зрабіць правільны выбар.

16:55

Вераніка Цапкала таксама паўтарыла ранейшыя тэзісы, заклікала насіць белыя стужкі на руцэ.

Рэчыца вельмі цёпла правяла Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкала. Яны зараз трымаюць курс на Гомель.

***

Зрэшты, для Рэчыцы і такая колькасць удзельнікаў палітычнай падзеі — рэкордная.

Рэчыца — гэта 65-тысячны горад нафтавікоў, цэнтр нафтаздабычы ў Беларусі.

Гэта ўжо 10 горад, які наведаюць Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Спачатку быў Барысаў, таксама мітынг у парку Дружбы народаў у Мінску, Барысаў, Глыбокае, Наваполацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск. Сёння а 12-й гадзіны яны завіталі ў Жлобін.

А 20-й прадугледжана сустрэча ў Гомелі.

Усход Беларусі скандуе «Жыве Беларусь!». Жлобін эйфарычна сустрэў «Анёлаў Чарлі» ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0