Прыкладна 2 гадзіны праходзіў агітацыйны пікет за кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую ў Пружанах, паведамляе Першы рэгіён.
Яны трымалі ў руках плакаты з партрэтамі Бабарыкі, Ціханоўскага, а таксама Міхаіла Кісяля і Юрыя Папко — гэта затрыманыя 14 ліпеня на плошчы ў Пружанах мясцовыя жыхары. Іх асудзілі на 15 сутак арышту за удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.





