Адной з давераных асобаў Ганны Канапацкай на выбарах-2020 стаў палітолаг Павел Патапейка. Гэта незвычайная асоба ўпершыню апынулася сярод прыхільнікаў «апазіцыі».

Павел Патапейка, фота teleskop-by.org

Павел Патапейка, фота teleskop-by.org

Патапейку 45 гадоў, ён выпускнік факультэта міжнародных адносінаў БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па канфлікце ў Паўночнай Ірландыі. Складана знайсці дзяржаўную ўстанову, дзе Патапейка — прынамсі па яго словах — не працаваў. Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, Міністэрства транспарту і камунікацый, апарат Палаты прадстаўнікоў, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта, Акадэмія навук…

Патапейка пастаянна з'яўляўся ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў і на старонках дзяржаўных газет як пралукашэнкаўскі палітолаг.

«Зноў адно і тое ж відовішча, зробленае па банальных лякалах. Рэжысёры дзейства, спрацавала ва Украіне, відавочна пакутуюць на крызіс крэатыву», — казаў палітолаг пра Дзень Волі — 2017.

«Калі выкарыстоўваюць санкцыі, як у інтэрнэце кажуць «забанілі», вось такія рэчы на ўзроўні дзяржаў — гэта дзіцячае глупства. Санкцыі нічога ніколі не давалі нікому. У нас свая лінія. У Амерыцы гэта цэняць і разумеюць. Мы сваю лінію вытрымалі, мы выстаялі. Мы зрабілі тое, што хацелі. А мы не хацелі надта многага. Мы проста хацелі, каб нас паважалі і мы проста працягвалі сваю лінію», — у мінулым годзе аналізаваў Патапейка беларуска-амерыканскія адносіны.

Адначасова з гэтым давераная асоба Канапацкай — пастаянны аўтар і эксперт расійскіх «інтэграцыйных» рэсурсаў «Спутнік», «Саюзны наратыў», «Еўразія. Эксперт», «Імхаклаб».

На «Імхаклабе» ў яго больш за 50 артыкулаў.

Павел Патапейка адмовіўся каментаваць сітуацыю карэспандэнту «Нашай Нівы» — рабіў выгляд, што едзе ў метро і не можа размаўляць.

Канапацкая апублікавала здымак з нарады ў штабе. Злева — былы намеснік старшыні БНФ Ігар Лялькоў (у 2015 ён працаваў у штабе Таццяны Караткевіч), справа — Павел Патапейка.

Канапацкая апублікавала здымак з нарады ў штабе. Злева — былы намеснік старшыні БНФ Ігар Лялькоў (у 2015 ён працаваў у штабе Таццяны Караткевіч), справа — Павел Патапейка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?