Цэнтрвыбаркам растлумачыў, як будзе прымяняць правіла аб пяці назіральніках, якім дазволяць працаваць на ўчастку.
Участковая камісія складзе чатыры спісы назіральнікаў:
- раніца датэрміновага галасавання — з 10:00 да 14:00.
- вечар датэрміновага галасавання — з 16:00 да 19:00.
- раніца дня галасавання — з 8:00 да 15:00.
- вечар дня галасавання — з 15:00 да канца плюс падлік галасоў.
Назіральнікам, якія акрэдытаваліся першымі, патэлефануюць і прапануюць абраць больш зручны для сябе перыяд. Свабодныя даты змогуць абраць наступныя назіральнікі.
Такім чынам графік будзе складзены адразу, магчымасці «злавіць» свабоднае месца ў дзень выбараў не будзе.
Гэты парадак прымяняецца на тых участках, дзе акрэдытавалася назіральнікаў больш, чым дазволена.





