27 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём + 22..+ 28°C, месцамі па Гомельскай вобласці да + 30°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер няўстойлівы ўмераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай + 16..+18°C, днём + 22..+24°C, увечары +20..+22°C.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?