Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская вельмі моцна выступіла ўчора на сваім мітынгу ў Гомелі. 

Яна распавяла, як прыняла рашэнне падтрымаць мужа, а таксама пра сваіх дзяцей, іх давялося вывезці з краіны. «Мы стараліся схаваць ад дзяцей інфармацыю, дачцэ — чатыры гады. сыну — дзесяць. Я не казала, што тата сядзіць у турме. Мы сказалі, што тата з'ехаў у камандзіроўку. Мы пішам лісты, малюем карцінкі. Але сын паглядзеў мой выступ на ютубе. Чаму не расказаць дзецям? Ну, каб не траўміраваць. Але сын усё зразумеў. 

І вось у суботу ён даслаў мне смс, якая перакуліла мой свет чарговы раз і ўпэўніла, што я раблю ўсё правільна: «Мама, з табой усё ў парадку? Мне шкада цябе і страшна за цябе».

«Вуснамі дзіцяці прамаўляе ісціна. Нашым дзецям страшна», - сказала Святлана.

«Света! Света! Света!» — узрываюцца людзі.

«Я не хачу жыць у краіне, дзе маім дзецям страшна. Я хачу, каб Беларусь стала краінай, у якой не страшна хадзіць, не страшна гаварыць».

«Улады не ўлічылі, што за кожным моцным мужчынам, стаіць такая ж моцная жанчына».

«У маёй праграме вельмі мала пунктаў. Самы першы - мы вызвалім палітвязняў, і нашы мужчыны будуць, нарэшце, з намі. Але самы галоўны пункт — новыя, сумленныя, абсалютна празрыстыя, крышталёвыя, справядлівыя выбары!»

«Усе вы ведаеце: Святлана Ціханоўская не палітык, у мяне няма праграмы змены Беларусі, але яна ёсць у мужчын, якія не былі дапушчаныя да перадвыбарнай гонкі. Мне не патрэбна ўлада. Я хачу дзяцей, мужа і далей смажыць свае катлеты».

«Мы любім катлеты», — закрычала адна жанчына.

«Вы будзеце галасаваць за Ціханоўскую — але вы не будзеце галасаваць за яе як за палітыка. Вы будзеце галасаваць за Ціханоўскую як за будучыя перамены, новыя, чыстыя выбары, у якіх могуць удзельнічаць і Сяргей Ціханоўскі, і Віктар Бабарыка, і Валерый Цапкала, і іншыя альтэрнатыўныя кандыдаты», — сказала Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская сабрала ў Гомелі шматтысячны мітынг праціўнікаў Лукашэнкі ВІДЭА, ФОТА

Тры кароткія ВІДЭА, якія дадуць вам адчуць атмасферу мітынгу ў Гомелі 

Больш за 10 тысяч чалавек сустракалі Ціханоўскую ў Гомелі, на радзіме яе мужа. ФОТЫ Надзеі Бужан

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?