Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі — 6 844 932. 

У Брэсцкай вобласці — 984 601 выбаршчыкаў, у Віцебскай — 849 472, у Гомельскай — 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкаў, у Мінскай — 1 142 043, у Магілёўскай — 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску — 1 241 021.

За мяжой 5 319 чалавек.

Усяго створана 5 767 участкаў для галасавання. У іх ліку 44 за межамі краіны. Яны будуць працаваць у беларускіх пасольствах і генконсульствах у 36 краінах свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна