Банкам — як дзяржаўным, так і прыватным — рэкамендавалі адмовіцца ад размяшчэння рэкламы ў недзяржаўных СМІ. Гэта было агучана на адным з апошніх пасяджэнняў Нацбанка, на якім прысутнічалі кіраўнікі банкаў. Пра гэта Tut.by распавялі некалькі крыніц.

На які тэрмін распаўсюджваецца рэкамендацыя, не паведамляецца. У Нацбанку не пацвердзілі, што выступалі з падобнай ініцыятывай, і не сталі каментаваць, чыя гэта рэкамендацыя — рэгулятара ці нейкага іншага дзяржоргана, які папрасіў яе данесці. Адзін з удзельнікаў рэкламнага рынку распавёў, што падобныя рэкамендацыі юрыдычна неабавязкова выконваць, але пры гэтым «усе разумеюць, што пры невыкананні магчымыя іншыя меры ўздзеяння». Пра тое, што ўлады маюць намер заняцца размеркаваннем рэкламных даходаў у інтэрнэце, гаварыў у першай палове ліпеня на сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі дзяржСМІ міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Сяргей Балай, Tut.by

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Сяргей Балай, Tut.by

Інфармацыю адносна рэкамендацыі па рэкламе ў недзяржаўных СМІ ў прэс-службе рэгулятара не сталі ні пацвярджаць, ні каментаваць. Пры гэтым удакладнілі, што на сустрэчы ў Нацбанку прадстаўнікі іншых дзяржорганаў або арганізацый не прысутнічалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?