Сталічныя праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі з банкамата шымер, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Гэта прылада, як і скімер, счытвае звесткі з чыпа і магнітнай паласы банкаўскай карты, якія ўстаўляюць у банкамат. Так зламыснік можа скапіяваць магнітную паласу карты.
Механізм заўважылі і знялі супрацоўнікі па барацьбе з кіберзлачынствамі раніцай 27 ліпеня ў картапрыёмніку аднаго са сталічных банкаматаў. Таксама на корпусе банкамата міліцыянты знайшлі відэакамеру, якая запісвала пін-код.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.





