«Лукашэнка праводзіць нават не спецыфічную — ён праводзіць унікальную выбарчую кампанію. Замест сустрэч з выбаршчыкамі, вось гэтых вось кветак, шарыкаў, любові і захаплення, ён мэтанакіравана аб'язджае вайсковыя і міліцэйскія часці», — піша заснавальнік «Моцных навін» Пятро Кузняцоў.

«Відавочна, на спробах вярнуць сімпатыі людзей пастаўлены крыж. Ідзе кампанія тупога запалохвання — гэта з аднаго боку.

З іншага боку, такія дзеянні таксама могуць казаць аб няўпэўненасці і сумневах у лаяльнасці сілавікоў, і актыўнасць падкрэслена ў гэтым кірунку — праява ўвагі, спроба паказаць ім іх ролю, павысіць важнасць і, такім чынам, заваяваць сімпатыі і адчуць сябе больш упэўнена.

Але такі відавочна дэклараваны намер утрымаць уладу шляхам выключна сілавых дзеянняў, на адной толькі «мэтавай групе» — рызыка, большая за роўную агітацыю.

Сілавікі, якія разумеюць сваю ролю і важнасць, папросту могуць зразумець і сваю адказнасць. Тым больш усе яны — людзі і беларусы», — мяркуе Пятро Кузняцоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?