На кон сёння пастаўлены лёс нашай краіны, у цяперашняй няпростай сітуацыі трэба захоўваць здаровы розум. Такую думку ў эфіры на «Радыё Мінск» выказаў член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

— Столькі грошай, колькі ўбухалі ў гэтыя выбары куратары нашых апанентаў, ніколі раней не ўкладвалася. Гэта сведчыць аб тым, што мэта пастаўлена канкрэтная. Як мінімум — дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне і зрабіць так, каб тут было неспакойна. Магчыма, выклікаць нейкі ўзброены канфлікт або пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Максімум — захапіць уладу. Беларуская эканоміка, нашы прадпрыемствы, рэсурсы — гэта 120 млрд даляраў ЗША. За гэтыя грошы, за наша стратэгічнае геаграфічнае становішча і ідзе барацьба. Мы бачым, колькі ў розных краінах цяпер праблем. А у нас цішыня і спакой. І шмат каму гэта не падабаецца, — адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна