Затрыманых у Беларусі расійскіх баевікоў Украіна падазрае ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі (арт. 258-3 КК Украіны). Пра гэта паведаміў офіс генеральнага пракурора Украіны ў Facebook. 

Украіна мае намер запатрабаваць выдачу гэтых асоб для прыцягнення да адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным удзелам ва ўзброеным канфлікце на Данбасе, растлумачылі ў ведамстве.

У паведамленні ўкраінскай Генпракуратуры таксама гаворыцца, што Кіеў ужо звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з запытамі аб часовым арышце асоб, затрыманых беларускімі праваахоўнікамі 29 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?