У пятніцу 31 ліпеня міліцыя затрымала трактарыста Яўгена Васількова, аўтара Youtube-канала «Хойнікі для жыцця». Ён вядомы сваім эмацыйным выказваннем пра выбары і ўдзел у іх настаўнікаў, відэа сабрала больш за 93 тысячы праглядаў, піша «Радыё Свабода».​

29 ліпеня ў Хойніках праходзіў пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. На ім прысутнічалі каля 300 чалавек. Быў на пікеце і Яўген Васількоў.

«У пятніцу да яго на работу — ён робіць цяпер на ферме —прыехала міліцыя. І яго затрымалі, пакінулі да суда пад вартай. Суд будзе ў панядзелак. Прычыну патлумачылі такую, што нібыта не падпарадкаваўся міліцыі. Як такое можа быць? Напэўна, гэта была толькі нагода, каб затрымаць яго», — паведаміла «Свабодзе» Таццяна, жонка Яўгена Васількова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0