У Ваўкавыску — сапраўдны патоп, пішуць карэспандэнты НН з месца падзей. Таму прызначаная на 15.30 сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, хутчэй за ўсё, трохі адкладзецца.
Сустрэча з Ціханоўскай мае адбыцца ў Ваўкавыску на аўтастаянцы на набярэжнай па вуліцы Маркса.
Таксама ў планах кандыдата сёння наведаць Слонім (19.00, стадыён «Дынама»).
А некалькі гадзін таму пры сонечным надвор'і Святлану эйфарычна вітала Гродна:
12 тысяч чалавек эйфарычна сустрэлі Ціханоўскую ў Гродне ВІДЭА, ФОТА
Ціханоўская ў Гродне ФОТАРЭПАРТАЖ





