Пра гэта Маргарыта Ляўчук паведаміла ў сваім фэйсбуку. Ёй будзе акампанаваць піяніст-віртуоз Канстанцін Гарачы.
Маргарыта Ляўчук, фота з Фэйсбука
«Заўтра 2 жніўня я разам з Konstantin Goryachy буду спяваць на пікетах Святланы Ціханоўскай у маім родным Брэсце і Баранавічах.
Я буду шчаслівая бачыць там усіх добрых беларусаў, усіх, хто любіць нашу краіну, усіх людзей з вялікай літары.
Вельмі хочацца, каб вы, мае дарагія, змаглі адчуць сапраўдную любоў беларусаў да беларусаў, у акіяне якой я сама выкупалася на мітынгу Святланы ў Мінску», — напісала Маргарыта Ляўчук.
Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Баранавічах пачнецца а 10.00 у Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя ВЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольская. У Брэсце — парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай а 14-й.





