6 жніўня а 17.00 у парку Дружбы народаў мае адбыцца чарговы пікет кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Гэтым разам яе падтрымае зорны склад беларускіх рок-музыкаў.

Будуць VOLSKI, J:МОРС, NIZKIZ, TOR BAND, КРАМА. Весці канцэрт будуць Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.

«60 000 чалавек — гэта толькі пачатак. Галоўная тэма мітынгу — «Можам!». Бо «Любім! Можам! Пераможам!». Ні для каго ўжо не сакрэт, што нас большасць. 6 жніўня спікеры, вядучыя і запрошаныя музыканты будуць гаварыць пра ўсе тыя магчымасці, якія адкрылі гэтыя выбары і якiя дапамаглі беларусам адчуць сябе моцнымі, як ніколі», — пішуць арганізатары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0