Фота: БелТА

Фота: БелТА

Лукашэнка даручыў кіраўніку свайго перадвыбарчага штаба Наталлі Качанавай і кіраўніку спраў прэзідэнта Віктару Шэйману гарантаваць бяспеку працы выбаркамаў, пішуць дзяржаўныя СМІ.

Вось відэа, распаўсюджанае прэс-службай прэзідэнта. Звяртае ўвагу незвычайнасць голасу Аляксандра Лукашэнкі:

«Таму што мне ўсё часцей і часцей паступае інфармацыя аб тым, што не ўсюды ў нас спакойна хочуць правесці прэзідэнцкія выбары, — сказаў Лукашэнка. — А гарантаваць бяспеку на кожным участку — наш святы абавязак. Вы бачыце, што робіцца вакол. Няхай пакрычаць, пашумяць. Празмернасцяў быць не павінна. Не павінна быць так, што яны нас пачнуць крытыкаваць за тое, што мы выкарыстоўваем момант, каб дзесьці кагосьці абмежаваць. Ёсць закон, згодна з законам павінна ісці перадвыбарная агітацыя і праца ўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0