На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Слоніме прыйшло 2000 чалавек.
Бачная была непадробная народная любоў да Святланы. «З табою Бог!», «Мы цябе любім!» — крычалі людзі, калі Ціханоўская пачынала выступ. Калі яна расказала пра тое, што мусіла вывезці дзяцей з Беларусі, жанчына з двума дзецьмі ў натоўпе заплакала.
Таксама ў Слоніме ёй падаравалі вялікую шакаладку з надпісам «Прэзідэнт». Ціханоўская паабяцала, што, калі стане прэзідэнтам, прыедзе ў Слонім і з'есць яго разам з тым, хто падарыў.
У Слоніме людзі плачуць, слухаючы Ціханоўскую ФОТА, ВІДЭА
Таксама сёння Ціханоўская зладзіла сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гродне і Ваўкавыску.
12 тысяч чалавек эйфарычна сустрэлі Ціханоўскую ў Гродне ВІДЭА, ФОТА
Паглядзіце, як эмацыйна і натхнёна вітаў Ціханоўскую Ваўкавыск ФОТАРЭПАРТАЖ
2 жніўня яе чакаюць Баранавічы (10.00 — Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя ВЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольская) і Брэст (парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай а 14-й).





