Тысячи людей собрались на митинг кандидата в президенты Светланы Тихановской сегодня в Барановичах. Среди участников митинга было много десантников. Правозащитники из «Весны» оценили общее количество участников в 7400 человек.
Вместе с Тихоновской выступили представители ее штаба Мария Колесникова и Вероника Цепкало. Таким образом Тихоновская продолжает свое турне по городам запада Беларуси. Сегодня она еще проведет митинг в областном центре — в Бресте в 14:00.
12:42
11:41
11:37
Праваабаронцы паведамляюць пра 8 тысяч удзельнікаў у Баранавічах.
11:22
Адметнасць мітынгу ў Баранавічах — вялікая колькасць пдвшнікаў.
10:55
«Мы аб'ядналіся дзеля таго, каб правесці сумленныя справядлівыя выбары. У нас ёсць дастойныя кандыдаты!» Ціханоўская традыцыйна кажа, што прыходзіць на ўчасткі 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і галасаваць за яе.
«Света»! Света» Света!» — гукаюць людзі.
10:46
«Мяне перапаўняе гонар, што я тут стаю. Я напэўна не заслужыла»
«Заслужыла, заслужыла», — перабіваюць людзі. «Малайчына!»
10:45
Ціханоўская расказвае пра мужа: «Ён — мужык», — крычаць людзі.
«Я вам абяцаю ў новай Беларусі затрыманняў не будзе», — кажа Святлана.
«Мне ўлада не патрэбная. Вы — усе ўлада».
10:40
Людзі прыйшлі з іконамі: Георгій Пабеданосец, Арханёл Міхаіл і Святая Багародзіца.
Сёння, дарэчы, вялікае свята — Ілля.
10.30
Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала ўжо на сцэне. Актывіст Мікалай Чарнавус у вышыванцы дорыць ім каравай. «Адзінае, што папрашу, каб як станеце прэзідэнтам, выпусціце з турмы камбайнера з Хойнікаў Яўгена Васількова, зрабіце яго старшынёй сельсавета»
Ціханоўская сустракае фірмовай: «Ну добры дзень, Баранавічы!».
«Сёння вялікае свята. Сёння — 90 год Дэсантным высоткам. Дарагая, крылатая пяхота. Вы крутыя. Мы хочам вас паважаць, мы хочам вамі ганарыцца, будзьце з намі!».
Людзі захоплена вітаюць словы Ціханоўскай.
10:25
Ціханоўская ідзе некалькі сотняў метраў да месца мітынгу. Кіроўцы сігналяць ёй, людзі апладзіруюць
Святлана на хаду паўтарае словы будучай прамовы. Яна ў бела-чорнай сукенцы.
Для яе зноў зладзілі жывы людскі калідор. Людзі вітаюць, апладіруюць, фоткаюць на тэлефон. З тым-сім яна вітаецца. Гучаць «Муры»
Ціханоўскую вітаюць, як рок-зорку. Але і ахоўнікі зрабілі калідор, вакол трох дзяўчат, каб не было правакацый
***
10:20
Выступае былы аператыўнік крымінальнага вышуку Мікалай Радомскі, кажа, што справы фальсіфікуюцца. Людзі гукаюць: «Свабоду!», «Свабоду!»
Радомскі кажа, што нават калі новы кіраўнік краіны будзе стаўленнікам Лукашэнкі, ён будзе пераследаваць тых, хто парушаў законы.
Пры канцы выступу заклікаў уступаць у ініцыятыву «Сумленныя людзі», а членаў камісій рабіць сумленную справядлівую справу. Выступ скончыў словамі «Жыве Беларусь»
10:10
Са сцэны, у чаканні Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай, гучыць музыка. Грае, напрыклад, «Будзь разам з намі» Крамы.
***
10:00
Па стане на 10.00, сабралася да 1000 чалавек, у асноўгым мужчыны працоўнага ўзросту.
У Баранавічах мітынг пройдзе ў Парку культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ па вул. Камсамольскай
А 14-й — мітынг у Брэсце.





