Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала з'ехаў з Масквы і цяпер знаходзіцца ў Кіеве, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар палітыка Аляксей Урбан.

«Валерый Цапкала ўжо знаходзіцца ў Кіеве», — сказаў Урбан.

Раней, 24 ліпеня, стала вядома, што Цапкала пакінуў тэрыторыю Беларусі і знаходзіцца ў Маскве разам з дзецьмі. Яго жонка Вераніка Цапкала засталася ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0