Аляксандр Лукашэнка стаў нахлебнікам і практычна паразітам на руска-беларускіх адносінах. Пра гэта заявіў радыёстанцыі «Говорит Москва» першы намеснік старшыні Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін.

Такім чынам парламентарый пракаментаваў рэакцыю Лукашэнкі на затрыманне расейцаў. Паводле яго слоў, арышт звязаны з жаданнем беларускіх уладаў праілюстраваць свае заявы аб замежнай пагрозе і спробе дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

«Гэта абсалютна кан'юнктурнае дзеянне азначае, што Лукашэнка рызыкнуў адносінамі з Расеяй дзеля сваіх уласных інтарэсаў, каб навязаць зноў сябе ў якасці прэзідэнта, калі краіна прыйшла ў пратэстны рух», — сказаў Затулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0