Канцавым пунктам маршруту групы затрыманых расейцаў быў Мінск. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ.
— Следства ўжо валодае дакладнымі данымі, што канцавым пунктам маршруту вагнераўцаў быў Мінск. Праваахоўнікі робяць усё магчымае, каб знайсці іншых людзей, звязаных з прыватнай ваеннай кампаніяй Вагнера, якія маглі або паспрабуюць трапіць на тэрыторыю Беларусі, — заявіў вядучы праграмы «Контуры».





