2 жніўня каля 13:00 у Астравецкім раёне на аўтадарозе «Рэмбюны — Солы» 40-гадовая жанчына за рулём «Дачыя Сандэра» на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, машына пайшла ў занос і перакулілася, паведамляе прэс-служба МУС.

У аўто знаходзіліся 6 чалавек. 59-гадовая пасажырка, якая ехала на заднім сядзенні, не прышпілілася рамянём бяспекі, ад атрыманых траўмаў яна памерла ў бальніцы. 15-гадовая дзяўчынка атрымала шматлікія ранкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0