Здарэнне адбылося вечарам 3 жніўня.

У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС паступіла паведамленне: па вуліцы Зялёны гарадок у Барысаве рухаецца аўтамабіль «Рэно Меган», кіроўца якога магчыма знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Супрацоўнікі ДАІ Барысаўскага РУУС, прыбыўшы па паказаным адрасе, заўважылі аўто, прычым кіроўца транспартнага сродку адразу ж спыніўся.

Падчас разбору было ўстаноўлена, што за рулём знаходзілася 34-гадовая жанчына. Жанчына не мела правоў і наогул знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення (3,52 праміле).

У машыне было 3 дзяцей: 11-гадовая і 4-гадовая дзяўчынкі знаходзіліся ў аўтакрэслах і былі прышпіленыя рамянём бяспекі. А вось 5-месячны сын знаходзіўся на руках у старэйшай дачкі.

Жанчына раней ужо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0