Крамы будуць наўпрост кіравацца вытворцам. На першым этапе ўласная сетка LPP Group у Беларусі ахопіць два гарады: Мінск і Гродна. Маштабней за ўсё польскія брэнды будуць прадстаўлены ў ГЗЦ ​​Mega Park, дзе зоймуць 5 400 кв. м.

Усе пяць крам будуць флагманскімі. Самай буйной з іх стане двухпавярховы Reserved плошчай 2500 кв. м. Крамы Mohito, Cropp, House размесцяцца на першым узроўні гандлёвага цэнтра, Sinsay — на другім узроўні.

Усе брэнды LPP Group у Мінску можна будзе знайсці толькі ў ГЗЦ ​​Mega Park. Комплекс выбралі, перш за ўсё, дзякуючы размяшчэнню ў цэнтры самага буйнога мікрараёна, свежай канцэпцыі і прадуманай планіроўцы, распрацаванай пад сусветныя брэнды.

Мінскія крамы ўладкуюць у еўрапейскім фармаце з прасторнымі заламі, пашыранымі экспазіцыямі і зручнымі прымерачнымі. Новыя калекцыі будуць паступаць у Беларусь гэтак жа хутка, як і ў краіны Еўрасаюза. Цэнавая палітыка будзе такой жа, як і ў суседніх краінах.

ГЗЦ Mega Park будуецца ў цэнтры Каменнай Горкі на скрыжаванні вуліц Казіміраўскай і Каменнагорскай. Яго агульная плошча — 58 000 кв. м. У комплексе будуць размешчаны крамы, каток, кінатэатр, батутная арэна, кафэ і рэстараны, фітнес-цэнтр, дзіцячы цэнтр і школа ранняга развіцця. Прадугледжаны аптэкі, хімчыстка, салоны прыгажосці, ветэрынарны кабінет і грумерная для хатніх гадаванцаў. Побач будзе бясплатная плоскасная паркоўка на 1200 аўтамабіляў.

LPP Group уваходзіць у лік сусветных fashion-рытэйлераў. Яго сетка ўключае каля 1700 крам у 25 краінах Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу і Афрыкі. Польскі вытворца штогод прадае 265 мільёнаў адзінак адзення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0