Уся тэрыторыя Сірыі абясточаная праз выбух, які прагрымеў у панядзелак на газаправодзе на поўдні краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.
Выбух адбыўся на ўчастку газаправода паміж гарадамі Думейр і Адра ў правінцыі Дамаск.
Паводле сірыйскіх уладаў, выбух мог адбыцца праз тэракт. У выніку спыніліся тры электрастанцыі.
Спецыялісты працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння. Ужо ўдалося забяспечыць электраэнергіяй жыццёва важныя аб'екты.





