catholic.by

catholic.by

У нядзелю 23 жніўня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) каля 13.00 знікла электраэнергія, піша Catholic.by

Як паведамілі ў сталічнай парафіі, камунальныя службы тлумачаць тое, што адзін з цэнтральных мінскіх касцёлаў, адкуль вядзецца пастаянная анлайн-трансляцыя святых Імшаў, застаўся без электрычнасці ў выніку пазаштатнай сітуацыі.

Пры адсутнасці электрычнасці і святла святыя Імшы адбываліся пры свечках, а трансляцыя не вялася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна