У лісце да Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік арганізацыі, прэмʼер Албаніі Эдзі Рама і яго пераемніца, кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндэ заявілі, што АБСЕ «пільна і з занепакоенасцю» сочыць за сітуацыяй у Беларусі, піша Радыё Сабода.

Яны адзначылі, што гатовыя прыехаць у краіну, каб выслухаць думкі пра цяперашнюю сітуацыю і абмеркаваць надзённыя выклікі.

Першы раз Рама і Ліндэ прапанавалі супрацоўніцтва яшчэ 17 жніўня, але тая прапанова не была прынятая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0