Украіна святкуе сёння Дзень незалежнасці. Раздадзены шэраг званняў. У тым ліку Уладзімір Зяленскі прысвоіў званне Заслужанага артыста Украіны лідару Brutto Сяргею Міхалку.

Уручэнне адбылося на Сафійскай плошчы ў Кіеве, званне было ўручана музыку асабіста ў рукі.

«Дзякуй табе, ты — малайчына», — кажа на відэа Зяленскі.

Сяргей Міхалок сёння з раніцы павіншаваў у сваім фэйсбуку ўкраінцаў з Днём незалежнасці. Пра падзеі ў Беларусі ён пераважна адмоўчваецца або публікуе дзіўныя пасты. Гэта выклікае неразуменне ў незалежным грамадстве.

Плакат на акцыі салідарнасці ў пятніцу. Фота Надзеі Бужан

Плакат на акцыі салідарнасці ў пятніцу. Фота Надзеі Бужан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0